Беларусь

EPDE асуджае пастаянныя налёты на праваабаронцаў

Юрыст “Вясны” Уладзіміра Лабковіча і члэн праўлення Валянцін Стэфановіч

 

14 ліпеня супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус у дамах і офісах некалькіх актывістаў па абароне праў чалавека, а таксама журналістаў, у тым ліку арганізацый-сябраў Эўрапейскай Платформы за Дэмакратычныя Выбары (EPDE) – Праваабарончага Цэнтра “Вясна” і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт". Налёты на беларускіх праваабаронцаў трэба разглядаць у кантэксце з нядаўнім візытам Аляксандра Лукашэнка да Уладзіміра Пуціна. 13 ліпеня Лукашэнка сустрэўся з Пуціным каля Санкт-Пецярбурга, дзе абодва лідары дамовіліся ўзмацніць эканамічную падтрымку Беларусі ў адказ на заходнія санкцыі. Падчас гэтай сустрэчы Лукашэнка абвясціў аб жорсткіх мерах у дачыненні да незалежных беларускіх грамадскіх арганізацый, на якія ён ўсклаў адказнасць за дэстабілізацыю краіны і ажыццяўленне “індывідуальнага тэрору”. “Мы іх ўсіх вылічым і знойдзем, і прыцягнем да адказенасці” – казаў Лукашэнка.

Эўрапейская Платформа за Дэмакратычныя Выбары асуджае пастаянныя налёты на праваабаронцаў і заклікае да неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых актывістаў і журналістаў.

Апошнія ператрусы ў офісах вядучых незалежных СМІ і праваабарончых арганізацый Беларусі, а таксама арышты адзінаццаці праваабаронцаў сталі чарговым ударам беларускага рэжыму па грамадзянскай супольнасці. Гэта чарговая спроба крыміналізаваць яе кіраўнікоў і разбурыць яе структуры. Маштабы цяперашніх рэпрэсій падобныя да вайны нелегітымнага рэжыму супраць уласнага народа.

Абвінавачанне ў індывідуальным тэроры і дэстабілізацыі дзяржавы, прад’яўленае арыштаваным, на самой справе павінна быць прад’яўлена рэжыму, які больш не падтрымлівае народ. Беларуская грамадзянская супольнасць перажывае штодзённы дзяржаўны тэрарызм, які загнаў тысячы людзей у турмы і за межы краіны. Дзяржаўны тэрарызм раздзяляе сем'і і разбурае жыцці, ставіць пад пагрозу эканамічныя асновы краіны і распаўсюджвае бясконцыя пакуты і гора.

Эўрапейская Платформа за Дэмакратычныя Выбары выказвае сваё спачуванне да сем'яў і сваякоў зняволеных. Мы бачым, што ўдар па праваабарончай арганізацыі “Вясна” - гэта спроба знішчыць незалежнае мясцовае назіранне за выбарамі, якое “Вясна” будавала на годным і прафесійным узроўні на працягу пятнаццаці гадоў.

Kіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі быў раней затрыманы за сваю праваабарончую працу. Ён быў палітычным зняволеным на працягу амаль двух гадоў у перыяд з 2011 па 2014 гады. Ён атрымаў прэмію імя Вацлава Гавела па правах чалавека ад Савета Эўропы. Яго праца ў сферы правоў чалавека ў Беларусі - праца дзеля ўсёй Эўропы. Мы павінны падзякаваць яго і іншых арыштаваных. Ім належыць нашая салідарнасць.  

Эўрапейская Платформа за Дэмакратычныя Выбары заклікае да неадкладнага вызвалення палітвязняў, а таксама да новых выбараў пад міжнародным наглядам. ЭС не павінны паддавацца спробе шантажу рэжыму, які выкарыстоўвае сваё ўласнае насельніцтва ў якасці сродку ціску, каб пазбегнуць далейшых міжнародных санкцый. Нельга дапускаць парушэнняў правоў чалавека ў Эўропе. Беларускаму народу належыць нашая падтрымка і сяброўства.

-----

Падрабязная інфармацыя пра сённяшнія напады была ўзята з "Вясны".

А 19 гадзіне супрацоўнікі праваахоўных органаў прыйшлі з ператрусам да юрыста “Вясны” Уладзіміра Лабковіча. Таксама яны абшукалі дом члэнка праўлення “Вясны” Валянціна Стэфановіча. Па словах Аліны, жонкі Валянціна, ператрус скончыўся а 22:30. Яны канфіскавалі ўсё яго абсталяванне. Валянціна Стэфановіча арыштавалі.

Журналіст і праваабаронца Сяргей Сыс быў затрыманы ў Менску. У яго доме таксама быў праведзены ператрус. Падрабязнасці пакуль невядомыя. Са старшынём праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесем Бяляцкім звязацца не ўдаецца.

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда таксама паведаміў пра ператрус. Яго даставілі ў памяшканне "Тэрыторыя Правоў", дзе запланаваны яшчэ адзін ператрус.

У кватэры дырэктаркі Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Вольгі Смалянкі прайшоў ператрус. Яна паведаміла ў Facebook, што ператрус таксама пройдзе ў офісе праваабарончай арганізацыі.

У Оршы супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі Ігара Казмерчака, праваабаронцы і рэдактара мясцовага партала orsha.eu. Казмерчак ужо быў затрыманы 8 ліпеня, тады ў яго доме быў праведзены ператрус. Праз тры дні ён быў вызвалены.

Праваахоўныя органы таксама прыбылі ў дом Гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава. А 9:50 раніцы яны спынілі ператрус і канфіскавалі кампутары і мабільныя тэлефоны. Праваахоўнікі забралі праваабаронцу з сабой: ягоны статус і месцазнаходжанне невядомыя.

У дадатак да гэтага, tut.by (пасля закрыцця гэтага СМІ ўладамі працуе праз zerkalo.io) паведамляе пра іншыя ператрусы ў дамах і офісах журналістаў і праваабаронцаў, у тым ліку

- Грамадская арганізацыя "Имёны";
- Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ);
- Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”;
- Рух " За Свабоду";
- Партыя "Беларускі Народны Фронт" (БНФ);
- BEROC - Цэнтр эканамічных даследаванняў
- Грамадская арганізацыя "Гендэрныя перспектывы".

Назад